Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Памяці Алеся Разанава

Яўген ВАПА

Бяжым і спяшаем. Неяк не зможам учытацца ў паэзію і прозу містэрыі штодзённага жыцця. Дзень мімалётнасці ў прамінанні і забыцці. Войны без абвешчаных войнаў, смерці віртуальныя забіваюць памяць пра ахвяры рэальных войнаў. Хвіліны задумы, рэфлексіі над крохкасцю чалавечага лёсу ў момант адыходу другога чалавека, яшчэ даюць надзею, што мы не страцілі пачуццяў прыпісаных нашаму роду. Проста чалавецтву, якое запісала сваю эмацыянальнасць у розных літаратурных жанрах. Чытаеш і адкрываеш для сябе... самога сябе. Адкрываеш свет, сусвет, космас і тую Усявышнясць, якую кожны для сябе называе па-рознаму, найчасцей аднак імем Божым. Безліч шляхоў, але кожнаму прыпісаная адна, толькі яго таямніца дня і ночы. Бязмежнае, бясконцае вандраванне ў маўчанні і слове. Калі не знаходзіш людзей, пачынаеш песціць мову і слова. То яно пачатак і канец зямнога стварэння і тварэння. І тыя адзінкі, калі гэта адчуюць, то бяруць на сваю душу і плечы невыносны цяжар болю за ўсе гукі акружаючага космасу. Бы той магніт прыцягваюць у сябе і выношваюць новыя нараджэнні і пераўтварэнні слова вечнасці. Вечнасці, але адначасна і міфічнага забыцця. Дык тады чаму не аддаць і прысвяціць свайго часу прамінання для ратавання і запісання роднага алфавіта ў структурнасць зямнога і касмічнага парадку. Лінейнасць, вертыкальнасць, гарызантальнасць — ці ж не геаметрычнасць чалавечай сізіфавай дарогі, але адначасна закругленасць літар і гукаў, бы тая наша Зямля, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF