Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Падарожжа да чалавека

Міраслаў ГРЫКА

Планета Зямля такая ж бясконцая, як і Космас. Гэта раскрывае феномен падарожжаў. Нават самая экзатычная экспедыцыя гэта толькі маленькая кропка на Зямлі. І ўсё ж іх незлічоная колькасць. Немагчыма быць усюды. Дзікая Амазонія, трапічныя лясы, шырокая Сібір, Трабрыянскія астравы, Мадагаскар... Аднак гэта толькі адвольная колькасць месцаў, вызначаных геаграфічнай шырынёй і даўжынёй. Я аб’ехаў даволі шмат свету. Дакрануўся да яго, паглядзеў і нават палізаў. Сценкі саляных тунэляў у шахце Вялічка сапраўды салёныя. Калоны грэчаскага Акропаля смакуюць выхлапнымі газамі і смуродам потных ног, і пасля глытка вады з крыніцы ў Лурдзе я тры дні не выходзіў з цалкам нячыстага храма. Я наведваў сяброў-лацінаамерыканцаў, сустракаўся з іх жонкамі і дзецьмі. Мы разам елі, разам смяяліся. І я, як і яны, баяўся нападу начных бандытаў і па іх прыкладзе спаў з нажом, схаваным пад падушкай. Адным словам: я наездзіўся, але гэта не значыць, што я сёння забарыкадаваўся ў сваёй вясковай хаціне і мне ўсё роўна. А раней я толькі праводзіў пальцам па карце. Потым я нападарожнічаўся там і сям. Цяпер мяне нічога не зварухне. Я ведаю, аднак, што сапраўднае падарожжа пачынаецца, калі мы здымаем палец з карты і апускаем яго ў каламутныя воды Амазонкі, каб сутыкнуцца з уласным уяўленнем аб падпільноўваючых яго там піраннях. Гэта не абавязкова амазонскія воды. Падарожжа як такое заўсёды пачынаецца з барацьбы са схаванымі страхамі і заканчваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF