Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Пра словы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачаць хочацца са свайго ніўскага фельетона двухтыднёвай даўніны — «Пра разумнага чалавека». Так сталася, што, мяркуючы па рэакцыі людзей, нядобра ён закрануў чытачоў і ў нечым абразіў іх. Таму адразу хачу папрасіць прабачэння. Перачытаўшы яшчэ раз той недарэчны ў выніку артыкул, зразумеў я, чаму ён быў успрыняты так, а не інакш. Адзінае, у чым хачу шчыра запэўніць — не меў я на мэце нікога абразіць ці прынізіць. Гэта быў якраз той выпадак, калі памкненне напісаць гумарыстычны, іранічны і, як мне хацелася і здавалася, самаіранічны фельетончык, сталася няўдалым увасабленнем задумы. Яшчэ адзін прыклад таго, як асцярожна трэба ставіцца да кожнага слова. Дадаткова публічна прабачаюся перад сваімі сябрамі — паверце, што гэта быў толькі няўдалы літаратурны экспромт, але ні ў якім разе не маё стаўленне да іншых, і тым больш ні нейкая пагарджальная пазіцыя...

А між тым, лета мінула і наступае непрадказальная восень. Чарговае лета праляцела і пакінула для беларусаў горыч чарговых параз і страт. Праўда, некаторыя асобы на ўгодкі Беларускай рэвалюцыі цвёрда сцвярджаюць, што яна — гэтая рэвалюцыя — ужо перамагла. Толькі ў чым тая перамога — ніхто не можа сказаць. Каля трох тысяч фактычных палітвязняў (афіцыйна такімі прызнаных праваабаронцамі на 30 жніўня — 646). Канца і краю рэпрэсіям не відаць і блізка, запушчаная карная машына бязлітасна перамолвае людскія лёсы. Ліквідуюцца дзясяткі грамадскіх арганізацый, зачыняюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF