Ніва № 36 (3408), 5 верасня 2021 г.

Беларускія жанчыны ўчора і сёння

Ганна КАНДРАЦЮК

«Беларусь гэта жанчына» — пад такім загалоўкам 2728 жніўня ў Крынках праходзіў ХХІ выпуск «Трыялогу», арганізаванага Вілай Сакратэс. Для людзей знаёмых з падзеямі апошняга года ў Беларусі — тэма адэкватная і гарачая. Актыўнасць беларускіх жанчын здзівіла свет і нават саміх беларусаў. Шмат хто засведчыць, што перамога ў іміджавай вайне на баку мірных пратэстоцаў, сімвалам якіх стаў твар светлай, прыгожай беларускі. Але не пра першынство жаночага полу выказваліся ўдзельнікі знакавага мерапрыемства. З усіх вуснаў гучала адзіная выснова: беларускае грамадства, так жорстка дасведчанае рэжымам, выступіла за раўнапраўе і партнёрства.

Праўда, сам загаловак — «Беларусь гэта жанчына» — неадназначны. З аднаго боку маем стэрэатып краіны як «сінявокай, добрай і шматпакутнай жанчыны», з другога — закаранелы патрыярхат, які ўвасабляе жорсткі, непрадказальны дыктатар. Тая актыўнасць жанчын у пэўнай меры была наклікана прыкрымі паслядоўнасцямі. Яны выйшлі на вуліцу, калі мужчын пасадзілі ў турму. Хоць і да гэтага назіраўся рост жаночай актыўнасці ў грамадстве.

— Як не цікава загаловак мы прыдумалі чатыры гады таму, седзячы ў Галерэі «Ў», — кажа Лявон Тарасэвіч, шэф Vila Sokrates і душа мерапрыемства. — Сёння той загаловак сыграўся з рэчаіснасцю. Змену надта відаць у сучасным мастацтве. Бо калі ў 90-ыя гады я прысутнічаў у розных выстаўках у Менску, то тады была адна Ларыса Русава. Усе апошнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF