Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Марозіва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У ХІХ стагоддзі неапалітанскі ўрач Філіпа Бальдыні сцвярджаў, што марожанае з’яўляецца выдатнай панацэяй для душы і цела. Сколькі ў гэтым праўды, цяжка меркаваць, але смакавыя якасці надта прыцягальныя...

Марожанае — від схалоджанага дэсерту (зараз гэта харчовы прадукт масава спажываны ўлетку), выраблены з малака, яек, цукру, смятаны і смакава-араматных рэчываў (сметанковае марожанае) або з цукру, вады, свежых або марожаных фруктаў або іх фабрыкатаў (фруктовае марожанае). Сметанковае марожанае можа вырабляцца ў розных смаках (ванільны, кававы, какававы, арэхавы і т.п.) затое для вырабу фруктовага марожанага найчасцей прымяняюцца трускалкі, суніцы, маліны, лімоны, ананасы. Выраб марожанага з’яўляецца шматфазавым працэсам, ахопліваючым прыгатаўленне і пастэрызацыю кампазіцыі, схалоджванне і выспяванне, замарожванне і загартоўку. Венецыя ўжо ў XIV стагоддзі славілася дасканалым марожаным. У Францыю ўвяла марожанае каралева Кацярына Медычы, жонка Генрыка ІІ — падае польскі кулінарны даведнік з паловы 1980-х гадоў.

Марожанае — гэта не толькі дэсерт і ласунак, марожанае — паўнацэнны прадукт харчавання, які ўсё шырэй прымяняецца ў грамадскім і дамашнім харчаванні. Марожанае, вырабленае на аснове малака і малочных прадуктаў, сталі прымяняць адносна нядаўна, у канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў. А дарэчы, марожанае, прыгатаванае з прымяненнем сокаў і сіропаў, вядомае са старажытнасці. Падобны прадукт быў апісаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF