Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Фэст у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

1 жніўня, у нядзелю, адбыўся фэст з цыкла «Арлянскія сустрэчы». Як заўсёды перад фэстам, у Орлі былі дакладна прыбраны вуліцы; гэта быццам адзіная наглядная карысць ад фэсту. У гэты раз два дні да пачатку мерапрыемства дадаткова было кругласутачнае асвятленне вуліц. Гэта нешта новае, бо дагэтуль такое бывала толькі двойчы ў год: у велікодную і калядную ночы. Людзі гэта заўважылі — значыць надыходзіла нейкае свята.

У пачатку фэсту — што было вельмі дзіўнае і прыкрае для мясцовых людзей — са сцэны не прагучала ніводнае слова на беларускай мове, ні на мясцовай гаворцы. Дадам, што пры папярэдняй дырэктар Гміннага асяродка культуры вядучыя гаварылі па-беларуску або па-беларуску і па-польску. Зараз быццам вяртаецца санацыйны час, калі паланізавалі мясцовае насельніцтва, хаця пакуль няма дыскрымінацыі ва ўстановах і наведнікаў не называюць хамамі — а так старажылы згадваюць санацыю.

Са сцэны да публікі звярнуўся войт Лявон Паўлючук. Гаварыў аб многіх інвестыцыях, зрэалізаваных і планаваных:

— Вітаю ўсіх. Мне вельмі прыемна прывітаць вас на фэсце ў Орлі — «Арлянскіх сустрэчах». Фэст штогадовы, цыклічны, хаця так здарылася, што ў мінулым годзе яго не было. Сёлета, паміж абвастрэннямі, удалося нам трапіць у гэты тэрмін, сённяшні дзень. Не ведаю, ці трапілі мы з надвор’ем, але пра гэта будзе вядома толькі пасля фэсту. Сардэчна вітаю запрошаных гасцей: спадара Станіслава Дэрэгайла — віцэ-маршалка Падляшскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF