Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

На далёкай поўначы (ч.ІІ)

Юльян КУЖАЛЕЎСКІ

Помню адно здарэнне. Ноччу ўспыхнуў пажар — гарэў Малы металургічны завод, які мы называлі Нарыльскай кузняй. Аўрам Паўлавіч, убачыўшы пажар, бег ноччу з аддаленага за тры кіламетры ягонага жылля ў БМЗ. БМЗ тады акурат будаваўся і ўсе будаўнічыя справы былі звалены на ягоныя плечы. Калі будаўніцтва БМЗ набліжалася да завяршэння, Завенягіна выслалі ў Маскву, а на ягонае месца стаў Аляксандр Панюкоў. Быў ён нецярплівы, мог аблаяць сваіх падуладных у прысутнасці рабочых.

Пад канец вайны Завенягін прыязджаў з Масквы ў Нарыльск, быў у званні генерал-палкоўніка. Аж цяжка было яго пазнаць, меў мяшкі пад вачыма, быў вельмі тоўсты. Аказалася, што яшчэ ў Нарыльску хварэў ён на сэрца. Але ў Нарыльску быў у пастаянным руху, не любіў ездзіць, аддаваў перавагу хадзе. Аўрам Паўлавіч будаваў не адзін горад і быў шасціразова ўзнагароджаны Ордэнам Леніна. Пражыў толькі 55 гадоў, памёр у Маскве.

Я пражыў у Нарыльску больш за 10 гадоў і за той час многа бачыў. Радасных дзён не было. Якая ж магла быць радасць у пазбаўленых правоў вязняў? Як цяжка было пераносіць абзыванне фашыстам, контррэвалюцыянерам, а «прыяцелі народа», як мы іх называлі, маглі здзекавацца з нас.

У загадчыка камбіната было некалькі намеснікаў. Хачу згадаць пра дваіх, дваіх розных таварышаў: Волахава і Ерамеева.

Волахаў быў загадчыкам будовы комплексу камбіната. Меў 40 гадоў і званне палкоўніка. Да вязняў адносіўся карэктна. Прывяду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF