Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Залаты юбілей у Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

У сераду, 14 ліпеня, у банкетнай зале „Маэстра” ў Орлі адбылася ўрачыстасць уручэння медалёў сужонствам, якія супольна пражылі 50 гадоў. Пары юбіляраў (сёлетнія і мінулагоднія — у прошлым годзе мерапрыемства не адбылося па прычыне пандэміі), ды адзінокія (другая „палавінка” адсутнічала па прычыне нездароўя або не дачакала юбілею, а медалі былі ўжо прызначаны) ды нешматлікія сем’і сустрэліся з уладамі Арлянскай гміны. Былі хваляванні, букеты кветак, сувеніры, шампанскае, салодкі пачастунак ды супольны здымак.

Мерапрыемства „залатога вяселля” вельмі цешыць, аб чым я ўпэўнены, бо назіраю іх больш дваццаці гадоў. А былі гады, дакладна шэсць, калі пра юбіляраў прызабылі і невядома як доўга гэты стан працягваўся б, калі б да вяртання добрага звычаю не прычынілася мая асоба. Каштавала гэта мяне нямала захадаў і нерваў — тады быў я гмінным радным-„апазіцыянерам”.

Калі ў 1990 годзе тадышнюю загадчыцу арлянскага загса Зінаіду Якімовіч адправілі на пенсію, ейныя абавязкі стаў па сумяшчальніцтве выконваць тадышні войт Міхал Іванчук; здаралася, што шлюб даваў ён „пад хмяльком” і многія маладыя наеліся шмат страху, калі ім гаварылі, што такі шлюб можа быць скасаваны. Відаць, абавязкаў было ў яго шмат, бо на працягу шасці гадоў ніхто з гмінных чыноўнікаў не памятаў аб прысваенні жыхарам гміны належных ім медалёў „За шматгадовае шлюбнае сужыццё”.

Я сустракаўся са шматлікімі людзьмі, якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF