Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

ХХVII «Спасаўскія запусты»

Аляксей МАРОЗ

«Спасаўскія запусты» — вялікае беларускае мерапрыемства, арганізаванае ў БельскуПадляшскім для шырокай публікі. ХХVІІ «Спасаўскія запусты» адбыліся 7 і 8 жніўня ў бельскім парку каралевы Алены, а іх арганізатарамі выступілі Павятовая ўправа БГКТ у Бельску, Самаўрадавае аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры.

Традыцыяй ужо стала, што бяльшчане і прыезджыя аматары беларускай культуры спатыкаюцца ў гарадскім амфітэатры перад «Спасаўкай» — суровым постам, што папярэджвае святкаванне Успення Прасвятой Багародзіцы, каб у рамках запустаў захапляцца беларускім музычным рэпертуарам, фальклорнымі абрадамі і іншымі культурнымі прапановамі. Сёлетняе мерапрыемства рознілася ад мінулагодняга — ковіднага. Тады, каб заняць сядзячыя месцы ў амфітэатры, публіцы трэба было запоўніць адпаведныя бланкі на адсутнасць у іх сімптомаў каранавіруса, дэзынфекаваць рукі і надзець маскі на твар. У гэтым годзе санітарныя абвастрэнні былі лагоднымі і мала заўважальнымі.

Запусты распачаліся 7 жніўня з прэзентацыі ў кіназале нядаўна збудаванага будынка Бельскага дома культуры дакументальнага фільма «Бельск- Падляшскі 1963» і этна-мюзікла «Ад Купальночкі да вяселля», якога рэжысёрам з’яўляецца Адам Карасевіч.

— Фільм «Бельск-Падляшскі 1963» гэта недакончаная кінастужка пра мінулае нашага горада, якая доўгі час праляжала ў Польскім тэлебачанні. Яна публічна яшчэ не прэзентавалася. У запісаным этна-мюзікле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF