Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Журналісты на прыцэле. Мэта, а не мішэнь

Міра ЛУКША

Памятайце аб нас, гаварыце аб нас. Задумшчыцай праекта была Арлета Бойке, якая з Міхалам Патоцкім рэдагавала кнігу «Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі». Пра запалохванне і арышты, або гісторыі беларускіх апазіцыйных журналістаў

Год таму, 9 жніўня, у Беларусі прайшлі сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары, на якіх зноў перамог Аляксандр Лукашэнка. Таксама год таму беларусы выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць фальсіфікацый, незалежныя журналісты, рызыкуючы жыццём, паведамлялі пра тое, што адбываецца ў краіне. Узнікла кніга. У ёй апісаны гісторыі незалежных беларускіх журналістаў, у тым ліку Рамана Пратасевіча і Сцяпана Пуцілы, дзякуючы якім беларусы з усіх куткоў краіны даведваліся, што адбываецца пасля мінулых выбараў. Кніга пачынаецца з даклада па гісторыі Юліі Слуцкай, кіраўнічкі Беларускага прэс-клуба, чые запісы пра больш чым паўгода зняволення прымушаюць нас балюча ўсведамляць дэгуманізацыю мясцовай сістэмы.

— Калі казаць пра Беларусь, даюцца сухія лічбы: што з пачатку выбарчай кампаніі было затрымана 40 тысяч чалавек, што больш за 600 чалавек сёння маюць статус палітвязняў, але ў гэтай вялікай статыстыцы няма канкрэтыкі адносна таго, што сапраўды рэпрэсіі азначаюць для паасобных людзей, сем’яў і для беларусаў, — кажа Міхал Патоцкі.

Тыя незалежныя журналісты, якія застаюцца ў краіне, павінны ўлічваць арышты, пастаяннае чаканне прысуду ці нават прысуд да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF