Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Жаль і страх

Яўген ВАПА

У мінулым тыдні ў гэтым месцы апісаў я пачатак сезона грыбнога шаленства, якое можа таксама перайсці ў трагічныя сустрэчы з уладарамі пушчанскіх нетраў — зубрамі. Зубры зубрамі, але задавальненне грыбніка ад сваіх абарыгенных трафеяў значна больш важнейшае, чымсьці страх перад звярынай. Калі так папраўдзе задумацца, то збіранне грыбоў — апошні выяўленчы імператыў дзеяння генетычнага, паляўнічага коду пушчанскіх беларусаў, даступны мужчынам і жанчынам. Бо так хіба яно і ёсць, што не збіранне, а паляванне за грыбамі — адзінае, што засталося нам дазволеным з далёкай мінуўшчыны. Забыўся я тут пра адну дазволеную справу, якая характэрная для збіральніцкай пушчанскай культуры, а менавіта хадзіць у пошуках рагоў. Але гэта занятак для сапраўдных, ужо нешматлікіх пушчанскіх абарыгенаў. Але цяпер рэальна паляваць не можна, высякаць у пушчы дрэў нельга, а праз большую частку года пушчанскія дарогі сцерагуць знакі з надпісам: «Уступ у лес забаронены». У такой сітуацыі засталося толькі ганяцца за грыбамі, быццам бы нашы продкі за звярамі. Таму вельмі мяне радуюць чарговыя пакаленні прыпушчанскіх фамілій, сённяшнія трыццацігодкі і маладзейшыя, што адкрываюць і развіваюць у сабе прагу вольнага вандравання па лесе... прынамсі за грыбамі. І прыгадваецца мне адразу дакументальнае, папулярнае амерыканскае кіно, даступнае ў кабельных сетках, пра старажылаў амерыканскіх пушчаў і запаведнікаў прыроды, за якімі пакінута права на паляванне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF