Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Рэванш сталінізму

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

23 жніўня пазначаны ў календары як Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Адзначаецца ён у той дзень, калі была падпісана дамова пра ненапад паміж фашысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам, якая фактычна падзяліла тэрыторыю Еўропы на сферы ўплыву.

Абвешчаны гэты дзень быў Еўрапейскім парламентам 2 красавіка 2009 года. А папярэднічала ўсталяванню такога дня «Пражская дэкларацыя аб еўрапейскім сумленні і камунізме», якая была прапанавана і падпісана 3 чэрвеня 2008 года Вацлавам Гавелам і іншымі шматлікімі дэпутатамі Еўрапарламента. У Дэкларацыі зазначаліся «масавыя дэпартацыі, забойствы і акты заняволення, здзейсненыя ў кантэксце актаў агрэсіі з боку сталінізму і нацызму, якія трапляюць пад катэгорыю ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Паводле нормаў міжнароднага права, да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці не ўжываецца тэрмін даўнасці.

Прашу звярнуць увагу на тое, што ў афіцыйным дакуменце яшчэ зусім нядаўна — у 2008 годзе — фігуравала слова «сумленне». Але тады яшчэ быў вялікі змагар з крывавым камунізмам Гавел, да якога імкнуліся цягнуцца і іншыя. Прайшло крыху больш 10 гадоў і ўжо нават словы «сумленне» ці «маральнасць» не фігуруюць сярод еўрапейскіх палітыкаў. Ды і тады, у 2009 годзе знайшліся 44 чалавекі, якія былі супраць, а яшчэ 33 устрымаліся пры галасаванні.

З нацызмам то ўсё ясна, ён асуджаны, а яго ахвяры належна ўшаноўваюцца па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF