Ніва № 35 (3407), 29 жніўня 2021 г.

Лявон Тарасэвіч — беларус, які прамуе Польшчу на Сусветнай выставе ў Дубаі

Уршуля ШУБЗДА

Хаця працы Тарасэвіча рэдка можна сустрэць на родным Падляшшы, менавіта зараз яго праект будзе прамаваць наш рэгіён перад цэлым светам. 1 кастрычніка пачынаецца выстава «Expo 2020» у Дубаі, дзе апошняя праца Тарасэвіча будзе візуальнай дамінантай урачыстага адкрыцця не толькі выставы Падляшскага ваяводства, але і ўсяго Польскага павільёна.

18 жніўня ў вытворчым цэху Фабрыкі модульных дамоў «Unihousе» ў Бельску-Падляшскім адбылася польская прэм’ера новай працы праф. Лявона Тарасэвіча. Менавіта падляшская выстава пад назвай «Xylopolis» заінаўгуруе Польшчу на Сусветнай выставе ў Дубаі.

«Xylopolis» — гэта ідэя, якая аб’яднала шэраг устаноў, якія прадстаўляюць як грамадскую сферу, так і гаспадарчую. Сумесны праект Падляшскага ваяводства, Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, Інстытута аховы навакольнага асяроддзя — Нацыянальнага даследчага інстытута, Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беластоцкага ўніверсітэта і фонду «Unibep Unitalent Group» накіраваны, між іншым, на прасоўванне патэнцыялу Падляшскага ваяводства падчас выставы «Expo 2020» у Дубаі.

— «Xylopolis» — гэта праект, які ўпісваецца ў лозунг нашага ваяводства: Podlasie zasilane przyrodą, — сказаў у час канферэнцыі маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі. — Мы ведаем, што драўніна і лясы — адзін з самых каштоўных рэсурсаў у нашым рэгіёне, і мы хочам пры дапамозе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF