Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Міхалова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўно ўжо заязджаў я ў Міхалова на публічным транспарце, значыць, на аўтобусе. Таму сёлета, нейкія два месяцы таму, здзівіла мяне новая лакалізацыя тамашняга аўтобуснага прыпынку па вуліцы Гарадоцкай побач парку. Быў ён цягам некалькіх гадоў на вуліцы Севярына Міхалоўскага, побач будынка даўняй Гміннай управы. З ходам часу Міхалова набыло гарадское права, таму і была пабудавана новая ратуша, а будынак ранейшай самаўрадавай установы быў папросту знесены. Таму, мабыць, і прыпынак дзеля выгады насельніцтва гарадскія ўлады перанеслі ў недалёкае ад установы месца, крыху толькі далей ад яго даўнейшай лакалізацыі па вуліцы Беластоцкай.

Новы прыпынак меў быць, як мне падаецца, сімвалам павышэння рангу Міхалова, таму і будынак побач новага прыпынку быў прызначаны на аўтобусны вакзал. На будынку вялікі надпіс „Міхалова Цэнтр”, да яго прычэплены шыльдачкі на польскай і англійскай мовах, што там пачакальня і прыбіральня; як паўсюдна зараз на чыгуначных вакзалах. І ў акне вісіць расклад аўтобусаў транспартных фірм «Пэкаэс» і «Ваяжор», адно даўно ўжо неактуальны. І той вакзальны будынак заўсёды закрыты. Мабыць, мала было ахвотных карыстацца ім. Калі не хацелі, то цяпер ім усталяваны прыпынак пад хмаркамі, дзе на слупку актуальныя расклады згаданых раней перавозчыкаў. Нават лавачкі на тым прыпынку няма, не згадваючы пра прыстрэшак: хто ведае — калі б такая была, то можа магчымыя пасажыры змагаліся б за месца на такой лавачцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF