Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

На далёкай поўначы

Юльян КУЖАЛЕЎСКІ

Успаміны Юльяна КУЖАЛЕЎСКАГА, народжанага ў 1900 годзе ў Круглым Ляску цяперашняй Міхалоўскай гміны. Ягоная сям’я апынулася ў бежанстве на поўдні Разанскай губерні; пра гэта былі ўспаміны Юльянавага брата Аляксандра, друкаваныя на гэтых старонках раней. Пасля вяртання на радзіму ў 1918 годзе, два гады пазней Юльяна забралі ў 1920 адступаючыя з Польшчы чырвонаармейцы і адбыў з імі дарогу ў чырвоную Расію. Верагодна вярнуўся ён у той рэгіён, дзе сям’я прабывала ў 19151918 гадах — на памежжа Разанскай і Растоўскай губерняў. Магчыма, што пазваў яго туды, маладога, кліч запалоненага там сэрца. Успаміны пачынаюцца з 1937 года, з рэзкага жыццёвага павароту нашага земляка, які да таго часу даслужыўся там пасады загадчыка школы... Дзякуем Спадарыні Марыі Кужалеўскай за рукапісы ўспамінаў перададзеныя ў нашу рэдакцыю.

* * *

Мігулінская станіца Растоўскай вобласці, 16.ХІ.1967

Юльян Кужалеўскі

Незабыўнае

Мінула трыццаць гадоў, а забыць усё бачанае і перажытае немагчыма. У народзе ходзіць пагаворка: «Не трэба вярэдзіць мінулага». Аднак пра тое, што здарылася мне і мільёнам іншых людзей у 1937 годзе, маўчаць не магу і лічу, што гэта трэба закрануць.

16.ХІ.1937 года быў аўторак. Паехаў я ў раённы цэнтр па зарплату сваім настаўнікам; быў я іх дырэктарам. Узяўшы зарплату, падаўся ў дарогу дадому. У маім распараджэнні была запрэжка з фурманам. На вуліцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF