Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Ніхто горш сабе не зробіць, як чалавек сам сабе (ч. 51)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І аднаго разу пад вечар нашу вёску наведаў нейкі прадстаўнік і персона з гайнаўскай геадэзіі ды склікаў сялянскі сход у нашай школе. І заявіў нашым мужычкам, якія былі незадаволеныя новай камасацыяй і так агульна ўсім, што маўляў хай вам нават і не сніцца, што будзеце гаспадарыць на сваіх колішніх занядбаных шахаўніцах, о не, і выбіце гэта з вашай галавы, бо народная ўлада да гэтага не дапусціць, бо яна прынцыпова, разумна і з прагрэсам падыходзіць да селяніна і яго нават балючых спраў, і хіба вы абалдзелі, пішучы нейкае дурное прашэнне аж у самую Варшаву. І калёніі распачаліся ў вас (камасацыя) і кончацца яшчэ гэтай восені, і хто пакрыўджаны, няхай піша заяву на папраўку калёніі і мы справу разгледзім і паправім, калі нешта не так. Так, проста кажучы, ён дубіцкіх сялян прабраў так як трэба, і хіба слушна. І паехаў, і слова стрымаў. І мой бацька таксама напісаў заяву, каб паправілі толькі надзеленую нам лонку-луг тут недалёка ля вёскі. І паправілі лонку належна і справядліва, але затое палетак быў ва ўрочышчы Ляшкава; кусок адарвалі (самае найлепшае) і далі іншаму, а ўзамен падарылі бацьку яшчэ два гектары па-суседску шчырага пяску, там, дзе стаяў і стаіць сігнал недалёка Бахматаў. І так у цэласці мы атрымалі некалькі гектараў і добрай зямлі — Ляшкава, але і чатыры, а то і больш, шчырага пяску гектараў каля сігнала, а тут і жытка не вельмі радзіла. Што ж, бацька мусіў і з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF