Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Фотаздымкі нашага маленства і юнацтва

Сяргей ЧЫГРЫН

Са спазненнем атрымаў вялікі і арыгінальны альбом „Niwa Foto Arch”. Прачытаў і прагартаў старонкі не адзін раз. У ім адлюстравана і маё дзяцінства і юнацтва. Яўген Вапа сказаў, што гэта „альбом з імгненнымі хвілінамі жыцця беларусаў у Польшчы”. Гэта так, Яўген! А яшчэ альбом з імгненнямі жыцця і беларусаў Беларусі: і тая ж вопратка, і тыя ж гульні, і тыя ж слупы з электрыкамі, і тыя ж кароткія спаднічкі ў дзяўчат...

І бачу на гэтых фотаздымках мастака Лёніка Тарасэвіча, і сексуальную маладую прыгажуню Міру Лукшу, журналістку Аду Чачугу з кнігай „Нашы праблемы” і паэта Анатоля Сыса, які пра нешта думае, а можа выношвае ў думках свой новы верш. Да душы ўсхваляваў здымак на старонцы 171. На ім адлюстраваны „шчоты”, дзяўчынка вучыцца на іх лічыць. Я памятаю такія вялікія „шчоты” ў маёй школе на Слонімшчыне, стаялі яны каля дошкі, а маленькія „шчоты” мы насілі ў сумках у школу і на ўроках матэматыкі вучыліся лічыць.

Былі гэтыя „шчоты” ў кожнай краме. Лоўка на іх ляпалі гандляркі ў магазінах, асабліва ў харчовых. Адна лішняя „костачка” і дзесяць капеек у яе кішэні — так аблічвалі пакупнікоў. Здымак атрымаўся гістарычным і арыгінальным. Ён — кавалачак нашага маленства.

Добра сказаў у альбоме Міхась Андрасюк: „бягу па фатаграфіях”. Менавіта — бягу... спяшаюся паглядзець, а што там далей, а які кадр, а якое імгненне захавалі фотаздымкі... Ну, малайцы, „ніўцы”... За гэта я вас усіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF