Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Звяры і грыбы

Яўген ВАПА

Ужо ад некалькіх гадоў у летні перыяд тыдзень часу бесперапынна праводжу са сваімі бацькамі ў маім пушчанскім куточку. Не раз і не два апісваў я ў гэтым месцы, што дзеецца сярод апошніх тутэйшых абарыгенаў, а таксама як прыродны лад атакуе і адбірае ўсё напрацаванае потам, слязамі і мазалямі людзей, якім выпала замахнуцца на веліч звярынай і лясной імперыі. Цяпер абяссіленым, хваравітым туземцам ізноў часцей прыходзіцца аглядаць звяроў пад сваімі вокнамі, чымсьці сустрэць і ўбачыць людзей на вуліцы, асабліва зімовай парою. Але вернемся зараз да лета і свежых уражанняў ад чарговай пабыўкі. Пушчанскі чалавек як толькі завітае ў родную хату, бяжыць адразу ў лес, каб скінуць і выкінуць з сябе ўсе дрэнныя эмоцыі і гарадскі рытм жыцця. І калі раней трэба было зважаць, каб не ўлезці ў каровін ці сабаы ляпняк, то зараз у выніку абязлюдзення вёсак і заняпаду жывёлагадоўлі фінальны прадукт стрававальнай сістэмы гаспадарскіх жывёл зрэдку можна сустрэць у лесе. Затое трэба зважаць, каб не ўступіць у зубрынае ці аленевае дзярмо. Выняткам з’яўляюцца няшчасныя дзікі, якіх паляўнічыя перабіваюць бязлітасна ў сувязі з афрыканскай чумой свіней. Таму дзічынага смуроду і іхніх нарытых бярлог не ўбачыш зараз у пушчанскім краявідзе.

Тое, што робіцца вакол нашага паселішча, гэта безліч пратаптаных лясной звярынай сцежак. І не адзін раз аматары вандровак па пушчы ці шалёныя грыбнікі ўвальваюцца ў грыбы, пасаджаныя пушчанскімі жывёлінамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF