Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Каінізацыя

Міраслаў ГРЫКА

Колькі ёсць Польшч у Польшчы? Не адна яна. Зыгмунт Красінскі, граф, напісаў у лісце да сябра ў 1832 г.: «[...] Па-за арыстакратыяй няма нічога ў Польшча, ні асвечаных розумаў, ні ахвярных людзей. Наш трэці стан — гэта глупства; нашы сяляне — машыны. Гэта толькі мы — Польшча». Моцна кантрастуе з гэтым тэкст дэкларацыі Грамады польскага люду, органа заснаванага на эміграцыі сялянскімі недабіткамі лістападаўскага паўстання 1830-1831 гадоў. Чытаем у ёй: «Наша радзіма, гэта значыць польскі народ, заўсёды была аддзелена ад радзімай шляхты; і калі быў які-небудзь кантакт паміж краінай польскай шляхты і краінай польскага люду, гэта мела бясспрэчнае падабенства сутыку паміж забойцам і яго ахвярай». Гэтыя цытаты пераконваюць, што Польшча заўсёды была не адной. Справа ў тым, што кожны чалавек мае сваю самую праведную рацыю. Каін забіў Авеля неабавязкова з за зайздрасці, што Бог лепш ставіўся да яго брата. Гэтая біблейская гісторыя можа метафарычна спасылацца на спрадвечную барацьбу двух светаў, дзвюх культур, якія сутыкнуліся паміж сабой. Каін быў селянінам, Авель качэўным пастухом. Статак галодных коз і авечак пагражаў яго апрацоўваным у поце палям. Маёнтак быў падставай экзістэнцыі аднаго і другога. Крыніцай канфлікту стала іх культурнае адрозненне, а такім чынам і тое, як яны ўспрымаюць свет і тое самае месца, дзе кожны з іх хацеў зрабіць сваім домам. Не будзе цынічным тое, што чытач прачытае праз момант, хаця гэта, безумоўна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF