Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Засмарканая сурвэтка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Багатыя таксама плачуць. Ліанэль Месі, развітваючыся з Барселонай, дзе прайшла пераважная частка яго сапраўды бліскучай кар’еры, на прэс-канферэнцыі пусціў сентыментальную слязу. У прынцыпе натуральная рэакцыя жывога чалавека. Гэтыя кадры абляцелі ўвесь свет, што не дзіва ў час татальнай мультымедыйнасці. Але на гэтым гісторыя не скончылася. Праз пару дзён з’явілася навіна, што сурвэтка ні то са слязамі, ні то са смаркачамі Месі прадаецца за адзін мільён (!) долараў. І тут ужо думаецца, што свет гэты звар’яваў канчаткова. Што ні страшны ковід, ні стыхійныя бедствы не ў змозе вярнуць розум чалавецтву, схамянуць яго. Гэта ж трэба такое мысленне мець — каб падбіраць пасля чалавека запэцканыя сурвэткі. Ніжэй толькі — збіраць яшчэ за гламурнымі «зоркамі» туалетную паперу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF