Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

Усюды пішыце па-свойму

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Працягваюцца канікулы. Шмат турыстаў наведвае і наша Падляшша. У мінулым годзе, у першы тыдзень жніўня, у мяне была магчымасць правесці кароткі (5 дзён) адпачынак у мясцовасці Ляснева-Серакоўцы Łësniewò Serakòwsczé на Кашубіі. З гэтага кароткага знаходжання ў мяне шмат назіранняў наконт кашубскай супольнасці. Адзін з гэтых элементаў — мова.

Кашубская мова — kaszëbsczi jãzëk, kaszëbskô mòwa — заходнеславянская мова. Прававы статус кашубскай мовы ў Польшчы рэгулюе Закон ад 6 студзеня 2005 года аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове, які вызначае яго як рэгіянальную мову (ДЗ ад 2005 года № 17, паз. 14).

Ойча наш на кашубскай мове:

Òjcze nasz, jaczi jes w niebie,

niech sã swiãcy Twòje miono,

niech przińdze Twòje królestwò,

niech mdze Twòja wòlô

jakno w niebie tak téż na zemi.

Chleba najégò pòwszednégò dôj nóm dzysô

i òdpùscë nóm naje winë

jak i më òdpùszcziwómë naszim winowajcóm.

A nie dopùscë na nas pòkùszeniô,

ale nas zbawi òde złégò. Amen

Гэта надалей жывая мова. Паводле ацэнак, ёю карыстаюцца каля пару дзясяткаў тысяч чалавек у Польшчы і за мяжой. Як і ўсе мовы, яна моцна вар’іруецца ў залежнасці ад рэгіёна і мясцовасці. Асобныя дыялекты, нягледзячы на тое, што яны сустракаюцца на адносна невялікай тэрыторыі, унутрана вельмі разнастайныя і дзеляцца на наступныя дыялекты (Jerzy Treder: Język, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF