Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Пасля паўстання

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Было ў гэтым месцы пра Варшаўскае паўстанне 1944 года. Паўстанцы схапілі за ружжо 1 жніўня, а склалі ружжо 2 кастрычніка. У выніку так баявых дзеянняў, як і жорсткасці гітлераўскіх пераможцаў, польская сталіца была ў 80% абвалена ў друз. Гэта матэрыяльны вынік парыву, а які быў баланс чалавечых ахвяр? Мяркуецца, што ў ходзе паўстання загінула каля 200 тысяч жыхароў Варшавы. Паўстанчыя баі закончыліся восенню, некаторыя смяротныя ахвяры паўстання былі хаваны дзе папала, а некаторыя папросту былі засыпаны друзам. Неўзабаве настала зіма, якая левабярэжную Варшаву прыкрыла снегам...

У студзені 1945 года гітлераўцы былі з Варшавы прагнаны, неўзабаве прыйшоў веснавы сезон, пацяплела, снег стаў знікаць і адкрываць жудасны воблік знявечанай сталіцы. На вуліцах, сярод друзу, ляжалі тысячы і тысячы тлеючых цел, якія трэба было ў пільным парадку пахаваць. Над Варшавай завісла чарговая бомба, у гэтым выпадку эпідэміялагічная, якая пагражала чарговым спусташэннем. Трэба было неадкладна дзейнічаць...

Паколькі найбольш пацярпеў квартал Воля ў выніку г.зв. разні Волі, дык лагічным здалося хаванне астанкаў менавіта там. Іншыя кварталы сталіцы пацярпелі менш, бо ў ходзе паўстання гітлераўцы прыйшлі да высновы, што заміж забіваць людзей, лепш выгнаць насельніцтва са сталіцы на розныя прымусовыя работы... Вось і было прынята рашэнне зладзіць новыя могілкі з масавых брацкіх магіл менавіта паміж існуючымі на Волі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF