Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Летапіс жыцця Віктара Шведа

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна Валянціна Швед даслала мне другую кнігу ўспамінаў Віктара Шведа „З Мора ў горад”. Першы том я атрымаў ад спадара Віктара асабіста з аўтографам: „Дарагому другу Сяргею Чыгрыну з сардэчнай падзякай за ўвекавечанне мяне ў сваёй кніжцы. Аўтар успамінаў. Беласток, 14 студзеня 2016 г.”.

Два тамы ўспамінаў Віктара Шведа — гэта летапіс ягонага жыцця на ніве беларускага руху ў Польшчы. Але гэта не толькі летапіс яго жыцця, а своеасаблівая энцыклапедыя ў кантэксце пасляваеннай дзейнасці беларусаў у Польшчы.

Два тамы „З Мора ў горад” налічваюць разам каля 800 старонак. А прозвішчаў, якія сустракаюцца ва ўспамінах Віктара Шведа, сотні. І з многімі асобамі спадар Віктар сябраваў, творча кантактаваў, проста быў у добрых стасунках на ніве беларушчыны.

Я ўжо казаў Валянціне Швед, што сёння без Віктара неяк апусцеў беларускі Беласток, здаецца, што нешта вялікае страчана, нечага не хапае ў духоўнай блізкасці, у чалавечых узаемаадносінах. Віктар Швед нас неяк цёпла аб’ядноўваў, дарыў нам настрой, не даваў губляць дабрыні, шчырасці, адкрытасці і справядлівасці. Ён вельмі баяўся, каб мы, беларусы, ніколі не страцілі свайго святога, дарагога нам і роднага. Найперш, гэта мовы.

Паэт заўсёды ганарыўся, што ён беларус. Я, калі быў студэнтам Белдзяржуніверсітэта, на першым курсе пісаў курсавую працу па адным вядомым вершы Янкі Купалы „Хлопчык і лётчык”. Цэлую курсавую працу напісаў, прысвечаную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF