Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Сварка і лупцоўка за зямлю (ч. 50)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Мая былая настаўніца і выхавацелька мяне ў гайнаўскай кнігарні на зарэз не пазнала і цалкам з яе галавы вылецела прозвішча Панфілюк, як і прозвішчы рэшты майго класа. Яна не запамятала ані аднаго вучня з усёй нашай школы, хаця жыла і вучыла ў Дубічах каля сямі гадоў. Толькі засталася ў яе памяці адна цётка Фёкла Сцепанюк, у якой пастаянна харчавала. Настаўніца тады пахвалілася перада мною, што ўжо здабыла званне магістра, але ж яна гаварыла перш за ўсё з «чужым чалавекам», а не колішнім вучнем. Бо яна мяне цалкам не ведала, хто я і адкуль я. Я нават не адважыўся спытацца ў яе, з якога прадмета зрабіла яна таго магістра. Можа, па біялогіі. Бо яна вельмі добра ведала гэту навуку, але не толькі яе. І дзіўна, што з майго класа мала хто пайшоў вучыцца далей, і засталіся гаспадарыць на сваіх зямельных угоддзях. Адзін пайшоў вучыцца ў прафесіянальную школу ў Гайнаўцы. Але кінуў яе. Аднак некалькі маіх аднакласнікаў пайшлі вучыцца далей і паканчалі сярэднія школы, а некалькі нават вышэйшыя. І дзіўна, некаторы з іх у нас мізэрна вучыліся, а пасля надзіва іх талент і здольнасці ўзраслі на высокі ўзровень і прачнуліся з падвойнай сілай. І гэта точная праўда! І я ўжо амаль селянін і дапамагаў бацьку касіць траву, а лугі нядаўнім калгаснікам прыпалі як папала, але мелі дзе касіць. А касіць траву я навучыўся пры калгасе, а там касілі па-рознаму: і ўручную, як і трактарнай і коннай касілкамі. І помню, калі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF