Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Беласток. Шэсце ў гадавіну. Не будуць такія як раней

Міра ЛУКША

Час, які праходзіць, сёння беларусамі не адмерваецца гадамі, месяцамі, пэўнымі днямі або сезонамі года. Для большасці з іх жыццё цяпер падзелена на „да» і «пасля». Для мільёнаў з іх, незалежна ад ступені палітычнага ўдзелу, сацыяльнага становішча, амбіцый або прафесіі, усё змянілася за апошнія дванаццаць месяцаў. Кропкай адліку для беларусаў стаў пачатак самых масавых пратэстаў у гісторыі незалежнай Беларусі супраць далейшага кіравання Аляксандра Лукашэнкі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян. «Абуджэнне беларускай нацыі» і раптоўная, беспрэцэдэнтная неабходнасць змагацца за ўласную годнасць (так аб рэакцыі на фальсіфікацыю выбараў, у якіх нібыта Лукашэнка перамог у шосты раз, кажа лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч). Увялі беспрэцэдэнтны тэрор, які звычайныя грамадзяне, палітолагі, праваабаронцы і людзі культуры параўноўваюць з часамі сталінскіх рэпрэсій. Няма ўжо незалежных медыя. Турма, крымінальныя справы, смерць — гэта не ўсё, што пагражае беларусам. Кожны мае права баяцца за сваё існаванне. Дзясяткі выкладчыкаў і настаўнікаў засталіся без працы, а ўсе, хто прымаў удзел нават у адной акцыі пратэсту, былі масава выдалены са спісу студэнтаў. З верасня прынамсі 153 чалавекі былі выдалены са спісаў, а службы затрымалі не менш за 466 студэнтаў. 42 чалавекі маюць крымінальныя справы, прынамсі 12 асуджаны на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF