Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

«Ператоча 2021» — прэзентацыя розных культур

Аляксей МАРОЗ

У 2003 годзе былі арганізаваны першыя Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча». У час «Ператоча», арганізаванага Фондам «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы і Белавежскім асяродкам культуры, прэзентуецца культура нацыянальнасцей, якія пражывалі ў наваколлі Белавежскай пушчы. XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча-2021», арганізаваны пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, распачаўся 31 ліпеня з выканання песні «Белавежская пушча» і мелодыі запісанай падчас выступу трубачоў. У белавежскім амфітэатры сабраліся жыхары Гайнаўшчыны і іншых мясцовасцей Беласточчыны ды айчынныя турысты. Мелі яны магчымасць паслухаць музыку ў выкананні прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і паглядзець нацыянальныя танцы. Так, як у час ранейшых выпускаў, сярод выступоўцаў найбольш было беларускіх калектываў. Побач іх выступілі палякі, літоўцы, лэмкі, цыганы і яўрэі. У мінулым, між іншым у Нараўцы, жыды складалі больш чым палову насельніцтва. Якраз 80 гадоў таму былі яны знішчаны немцамі і 1 жніўня ў Нараўцы была адзначана гадавіна іх забойства. З гэтай нагоды наладжаны быў канцэрт яўрэйскага калектыву песні і танца «Fajer Lech» з Вільні (Літва), удзельніка Белавежскіх мастацкіх інтэграцый. Дзеткі і моладзь вучыліся жыдоўскаму танцу, сабраныя прынялі ўдзел у экскурсіі па жыдоўскіх месцах Нараўкі. Сустрэчы і мерапрыемствы, прымеркаваныя да сумнай гадавіны, пачаліся ў Нараўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF