Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Унікальны збор пра Пушчу

Міра ЛУКША

Унікальны збор даных пра Белавежскую пушчу цяпер даступны для ўсіх. Дзякуючы праекту «ForBioSensing» Інстытута даследаванняў лясніцтва можам зведаць знутры пра працэсы, якія адбываюцца ў Белавежскай пушчы. Гэта першы такі комплексны маніторынг дынамікі лясных дрэвастояў з выкарыстаннем даных дыстанцыйнага зандзіравання. Белавежскі першабытны лес — адзін з самых вялікіх і найлепш захаваных лясных масіваў у нізінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асновай праекта «LIFE + ForBioSensing (1)» стала распрацоўка і прымяненне сістэмы маніторынгу лясоў у Белавежскай пушчы з выкарыстаннем наземных рэтэнцыйных паверхняў і даных дыстанцыйнага зандзіравання. Ідэя заключалася ў тым, каб звязаць атрыманыя дыстанцыйна даныя з вынікамі наземных вымярэнняў, каб забяспечыць і палегчыць наступны маніторынг працэсаў, якія адбываюцца ў Белавежскай пушчы (даследаванні праводзіліся ў польскай частцы Пушчы). У выніку быў створаны ўнікальны набор даных, уключаючы карты, гіперспектральныя выявы, даныя наземнага і паветранага сканавання, даныя пра турыстычныя маршруты ў Белавежскай пушчы і г.д. Асноўныя мэты праекта былі дакладна акрэслены: маніторынг дынамікі дрэвастояў у Белавежскай пушчы (уключаючы аналіз відавога складу, маніторынг змяненняў дрэвастояў, выкліканых адміраннем елкі і ясеня, пашырэннем граба і г.д.), аналіз спосабаў абнаўлення дрэвастояў, іх амаладжэння і рэгенерацыі, у тым ліку з выкарыстаннем узнікаючых у прыродзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF