Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Пра разумнага чалавека

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Разумны чалавек ніколі не будзе гаварыць доўга. Разумны чалавек не паўтарае двойчы. Разумны чалавек не зважае на дурняў, бо дурны чалавек ніколі не паслухае разумнага чалавека. Разумны чалавек любіць слухаць іншых. Разумны чалавек ніколі не зайздросціць іншаму разумнаму чалавеку. Разумны чалавек хоча наступіць на горла ўласнай песні, але ўсё ж спявае, бо жыць адным розумам для яго сумна. Разумны чалавек не будзе наступаць на адны і тыя ж граблі, нават адзін раз не будзе наступаць. Разумны чалавек звыкла не наступае, а адступае. Разумны чалавек адыходзіць, абыходзіць, але рацыянальна ўпэўнена ідзе да мэты.

Разумны чалавек не разменьваецца на аднаразовую разумнасць. Разумны чалавек не шукае іншых разумных людзей — разумныя людзі самі прыходзяць да яго. Інтэлектуал і эрудыт далёка не заўсёды — разумны чалавек. Багаж непатрэбных ведаў не робіць з эрудыта разумнага чалавека. Інтэлект не робіць чалавека разумным. Разумны чалавек аптымістычна глядзіць на сумныя з’явы і песімістычна на вясёлыя забаўляльныя рэчы. Але разумны чалавек ніколі не глядзіць на ўсе гэтыя рэчы рэалістычна. Разумны чалавек мусіць глядзець на ўсё іначай, чым звычайныя людзі. Пра важныя рэчы разумны чалавек часта гаворыць жартоўна, а пра жартоўныя — будзе казаць з сур’ёзным выразам твару.

Разумны чалавек ніколі не будзе крычаць на іншага чалавека. Калі той разумнейшы за яго — то як можна крычаць на разумнейшага чалавека!? А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF