Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Фестываль Абуджаных «Тутака»

Уршуля ШУБЗДА

Пасля двух гадоў перапынку Барык прачнуўся нанава. «Басовішча», створанае беларусамі Падляшша, заўсёды было месцам, у якім свабодна луналі бел-чырвона-белыя сцягі і гучала беларускае слова. Зараз, магчыма яшчэ больш чым раней, абудзілася патрэба дыскусіі, сустрэч і прасторы, якія аб’яднаюць і дадуць сілы ў далейшым змаганні. Такім месцам застаецца гарадоцкі Барык, у якім прайшоў першы Фестываль Абуджаных «Тутака».

Беларускі народ да аб’яднаны мараю ў лепшае жыццё

У месцы, у якім на працягу трыццаці гадоў праходзіў Фестываль маладой Беларусі «Басовішча», 6 і 7 жніўня прайшоў Фестываль Абуджаных «Тутака». Як адзначаюць арганізатары, фестываль з’яўляецца нагодай адзначыць і ўшанаваць гадавіну выбуху беларускай грамадскай рэвалюцыі.

— Тое, што мы сустракаемся тут, гэта вельмі важна для нашых сувязей, — сказаў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі, які ў час адкрыцця фестывалю зачытаў ліст ад Прэзідэнта РП Анджэя Дуды. — Спадзяюся, што фестываль будзе развівацца.

Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда прыняў ганаровы патранат над Фестывалем Абуджаных. У ганаровы арганізацыйны камітэт фестывалю ўвайшлі лідарка вольных беларусаў Святлана Ціханоўская, маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі, прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі, старшыня рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

— Ужо год ад 9 жніўня 2020 года, — сказаў у час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF