Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

З Беларусі ў Варшаву

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У пачатку жніўня 1944 года ўспыхнула Варшаўскае паўстанне. Падзея, якой мэты мелі не так вайсковы, як палітычны характар, прынесла вялізныя страты — так матэрыяльныя, як і чыста чалавечыя. Колькі загінула ў Паўстанні народу — дакладна невядома, а ў матэрыяльным сэнсе большасць польскай сталіцы лягла пад друзам. Варшаўскае паўстанне 1944 года не было аўтаномнай падзеяй, датычнай адно Варшавы ці Польшчы. Яно неабыякавае і нам...

Паўстанне было чарговым этапам акцыі «Бура», мэтай якой было вызваленне большых гарадоў сіламі Арміі Краёвай. Праводзілася яна ў баях за Вільню і Львоў, аднак там акаўскія сілы былі падмяты пад савецкую ваенную адміністрацыю, а вайскоўцы напраўляліся ў 1 Армію Войска Польскага пад камандаваннем генерала Берлінга. Выбух Варшаўскага паўстання быў прымеркаваны пад падыход Савецкай Арміі пад сталіцу. Паўстанне рыхтавалася ў шчыльнай канспірацыі і не было ўзгоднена з альянтамі. Было яно таксама пэўнай нечаканасцю і для гітлераўцаў.

Паколькі паўстанцы апанавалі значную частку Варшавы, праз якую праходзілі важныя для фронту камунікацыі, таму адной з галоўных нямецкіх задач было апанаванне адной з такіх ключавых ліній, якая ішла з захаду да моста Кербедзя — па цяперашніх вуліцах Вольскай і Салідарнасці. Такім чынам гітлераўцы пачалі жорсткую расчыстку гэтага напрамку. Пачалася яна па сутнасці 5 жніўня з г.зв. «разні Волі». Камандаванне гэтай акцыяй было даручана таму каманднаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF