Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Ксёндз вольных беларусаў

(лук)

Ксёндз з Расонаў на Віцебшчыне Вячаслаў Барок, адзін з самых актыўных у СМІ святароў, аўтар папулярнага ютуб-канала, з’ехаў з Беларусі. Цяпер ён у Беластоку. Сустрэліся мы з ім на дэманстрацыі з нагоды свята 27 ліпеня. У снежні 2020 года яго арыштавалі былі на 10 сутак за публікацыю антыфашысцкага плаката вядомага мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм», на якім з афіцыйных сцяга і герба Беларусі складзена гітлераўская свастыка. Барок лічыць пераслед палітычным. Ксёндз Барок вядзе ўласны youtube-канал і не хавае сваіх поглядаў на падзеі ў Беларусі. Нядаўна стала вядома, што ў дачыненні да Вячаслава Барка завялі адміністрацыйную справу за размяшчэнне ў телеграм-канале чужой фатаграфіі з пікету на польска-беларускай мяжы. У міліцыі заявілі, што Барок нібыта сам зрабіў гэтае фота ў Гарадку Віцебскай вобласці, то ёсць правёў, на іх думку, несанкцыянаванае пікетаванне. Ён неаднаразова станавіўся аб’ектам увагі сілавікоў. Сам святар тады паказваў, што гатовы да ўсяго, бо «разумее, у якой краіне жыве»: У мяне была спакаваная сумка на выпадак, калі мяне надоўга павязуць. Калі дзяржава арыштоўвае святароў за прапаведаванне Божага Слова, за тое, што яны кажуць праўду і зло называюць па імені, то такую дзяржаву чакае крах. Я ў сваіх казаннях не выступаю супраць дзяржавы, не выступаю супраць улады. Я выступаю толькі супраць гвалту і беззаконня, якое дапускае ўлада Беларусі.

У нядзелю, 4 ліпеня ксяндза зноў выклікалі ў міліцыю. Там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF