Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

«Сяброўская бяседа» над залівам у Зарэчанах

Міра ЛУКША

Дваццаць першы міжнародны фестываль, звалі яшчэ яго са сцэны і фестывалем беларускай культуры ў Гарадку — гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў, арганізаванае беларускай меншасцю ў Польшчы. У асноўным прадстаўляе культурную спадчыну рэгіёна і народную творчасць. У гэты раз без феерверкаў і печаных парасят. У пандэмічным рэжыме, пад санітарнай праверкай, часам у масачках — па за зонай са смольнымі лаўкамі ды ў «пледавай зоне», дзе людзі сядзелі і палежвалі, зусім як у Барыку, бяседуючы 31 ліпеня.

Мерапрыемства ўяўляе сабой канцэрт у спалучэнні з супольнай забавай, у якой удзельнічаюць выканаўцы і публіка. Спасылаецца яно на традыцыйную, сяброўскую сустрэчу, укаранёную ў славянскай культуры, якая ўключае музыку, спевы, танцы і частунак. Пасля гадавога перапынку, выкліканага каранавірусам, Гарадоцкая гміна вярнулася да арганізацыі сваёй самай вялікай падзеі на свежым паветры. Як падкрэсліваюць арганізатары, сёлетняе мерапрыемства выключна па тэхнічных прычынах было перанесена з ляснога амфітэатра ва ўрочышчу Барык над вадасховішча ў Зарэчанах у кіламетры ад цэнтра Гарадка. Сцэна ў Барыку патрабуе неадкладнага абнаўлення. З-за пандэміі і палітычнай сітуацыі за нашай усходняй мяжой не было гасцей з Беларусі.

Сяброўская бяседа — гэта магчымасць прадставіць багацце культуры памежжа і папулярызаваць прыродныя і турыстычныя каштоўнасці Гарадоцкай гміны, Беластоцкага павета і ўсяго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF