Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Без роднай мовы

Яўген ВАПА

Праблемы беларусаў не знікаюць, калі яны з’едуць за мяжу ў пошуках палітычнай волі і лепшай долі. У Польшчу цягам апошняга года трапіла 10,4 тысячы ўцекачоў. Звыш 6 тысяч падало дакументы на міжнародную дапамогу, а амаль 4,3 тысячы выступіла за дапамогу ў рамках праграмы «Полянд. Бізнес Гарбор»(Poland. Business Harbour ). Памятаем і пра тых, якія з’язджалі цягам апошніх гадоў і папаўнялі лік беларускай дыяспары. Усе эмігранты, прыязджаючы ў Польшчу, як найхутчэй хочуць уладкавацца ў арганізацыйную сістэму польскай дзяржавы. Адным з пытанняў і праблем, якія выклікаюць галаўны боль пераехаўшым сем’ям, з’яўляюцца ўладкаванне іхніх дзяцей у польскіх школах і паскоранае вывучэнне польскай мовы, каб авалодаць ёю ў такой ступені, каб разумець усе выкладаныя прадметы ў школьнай сістэме. Гэта неверагодная нагрузка і стрэс для беларускіх дзяцей і моладзі. Пра навучанне беларускай мове тады амаль ніхто не думае. Маючы на ўвазе русіфікацыйную палітыку на духоўнай Бацькаўшчыне, многія не задумваюцца над тым, каб даць шанц для беларускай інтэграцыі бацькоў і дзяцей у другой краіне.

Дарэчы, надалей сумныя весткі прыходзяць з Беларусі наконт патрабавання адкрываць беларускія класы. У Баранавічах такіх ахвотных бацькоў было чатырох, а ў Гародні толькі... шасцярых. Здавалася б, пасля пратэсных беларускіх выступаў і настрояў супраціў грамадства павернецца таксама ў бок русіфікаванай школьнай сістэмы і патрабаванне беларускасці для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF