Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Што не рабіць?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Скончыў я свой папярэдні фельетон на тым, што ў пошуках вінаватых у гаротным стане сённяшняй Беларусі трэба не распальваць непатрэбную варожасць сярод дэмакратычных сіл, а найлепш канцэнтравацца на сваіх памылках. Кожнаму варта задаць сабе такое пытанне — што я рабіў не так у сваёй грамадскай ці палітычнай дзейнасці: якія стратэгічныя памылкі дапусціў, дзе выявіў шкодны канфармізм, а дзе не заняў прынцыповай пазіцыі. Такі аналіз не зашкодзіў бы і цэлым грамадскім арганізацыям, палітычным партыям і рухам. Замест гэтага пакуль пераважаюць узаемныя абвінавачанні і прэтэнзіі. Часам слушныя, але пераважна дэструктыўныя, непатрэбныя і шкодныя. Зразумела, што такія сваркі і звады непазбежныя, але варта старацца іх па магчымасці ўнікаць і змяншаць. Пры тым не забываючы, хто і што рабіў у канкрэтныя перыяды найноўшай гісторыі.

Паставіўшы дакладны дыягназ «хваробы», далей лагічна вызначаць, як яе лячыць — іншымі словамі — што рабіць, каб выйсці з жаласнага становішча краіны. Акрэсліць нейкую дакладную праграму дзеянняў зараз вельмі цяжка. Бадай што ніхто не мае гатовых рэцэптаў на вырашэнне той страшнай «хваробы», фактычна ваеннага становішча, якое зваліліся на галовы і плечы беларускага народа. Разам з тым, ёсць некалькі відавочных рэчаў, якіх рабіць не варта ў кожным разе. Прыкладам абсалютна ідыёцкая дыскусія пра новую Канстытуцыю, навязаная з падачы цяперашніх улад. Тое, што ўлады імкнуцца з дапамогай нейкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF