Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Падляшскія фэсты — забава, але і грамадскія абавязкі

Уршуля ШУБЗДА

Пасляпандэмічны перыяд не дазваляе сядзець дома. Ліпень і жнівень на Падляшшы насычаны мерапрыемствамі, канцэртамі і фэстамі. Амаль у кожныя выходныя аматары беларускай музыкі могуць знайсці для сябе цікавыя прапановы і, варта дадаць, што на кожным з такіх мерапрыемстваў ці фэстаў заўсёды не падводзіць публічнасць. Але не ідзе толькі пра добрую музыку, гульню і танцы. У час такога тыпу падзей часта ўдзельнікі могуць перапісацца або даведацца больш аб вакцыне ці памагчы пісаць кніжку.

Калі нехта думае, што на кожным беларускім фэсце адно і тое ж, той моцна памыляецца і недаацэньвае карысці, якія плывуць з прысутнасці на такіх мерапрыемствах. Пазней напішу пра гэта, чым кожны з іх здзіўляе, а зараз варта звярнуць увагу на тое, што іх аб’ядноўвае. Самае галоўнае — пазітыўныя людзі, якія прыходзяць на фэсты дзеля добра вядомай беларускай музыкі і дзеля звычайнай сустрэчы з другім чалавекам. Цягам апошняга часу нам усім настолькі не хапала натоўпу народу і гоману, што прыемна нават пастаяць і паўглядацца.

— Я ўжо сорак восем гадоў спяваю і езджу па фэстах, таму пандэмія была сапраўды цяжкім перыядам, — сказала ў Дубічах-Царкоўных вакалістка, музыка, інструктар спеву Ала Каменская.— Вядома, калі маем нейкі рытм жыцця, тады лягчэй сабрацца і прыйсці на рэпетыцыю. Пандэмія разбурыла звычайны лад жыцця, таму часць моладзі адышла і не вярнулася ў калектывы. Вядома, я ратавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF