Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Нарва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калісь мой дзед, згадваючы пра Нарву, наракаў, што там прыходскае свята, Антонія, мала прэстыжнае. Ну, у параўнанні са святамі Юрыя ў суседніх Семяноўцы і Ласінцы, Яна ў Нараўцы ці Новай Волі ды Пятра ў Ляўкове, асоба пазабіблейскага святога Антонія бачылася мізэрнасцю пры больш санавітых апосталах і пакутніках.

Кім жа быў Антоній Пячэрскі? Даведнік «Рэлігія і Царква на Беларусі»: «Антоній Пячэрскі (983-1073) — адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры і пачынальнікаў рускага манаства. Нарадзіўся і жыў у горадзе Любечы (паблізу Чарнігава). Паводле падання, манаства прыняў на Афоне, потым вярнуўся ў Кіеў, дамогся ў кіеўскага князя дазволу адкрыць манастыр на ўзор афонскага. Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой». А якім чынам трапіў ён у Нарву? Вікіпедыя: «Паводле легенды, запісанай у прыходскай хроніцы з 1900 года, фундатарам царквы быў князь Іван Вішнявецкі, які, едучы з Варшавы ў Вільню, меў убачыць на яе месцы ікону святога Антонія Пячэрскага і рашыў пабудаваць у яго гонар капліцу. Няма адзназначнага пацвярджэння, што менавіта Вішнявецкі фундаваў будоўлю, хаця вядома, што ягоная жонка Анастасія з роду Алізаровічаў перадала яму маёмасць у недалёкай Нараўцы. Іншыя легенды гавораць пра прысутнасць у Нарве манахаў з Кіева, якія ў XV стагоддзі мелі дабрацца ў мясцовасць з іконай святога Антонія Пячэрскага...».

Выбраўся я ў Нарву ў дзень вось гэтага свята, 23 ліпеня, на аўтобусе. На прыпынку будыначак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF