Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Свабоду Анжаліцы і Андрэю!

(лук)

Цяпер не могуць маўчаць. „Давайце разам будаваць свабоду, будзем жыць далей! Пакажам, што мы разам!»

Беласток, 25 ліпеня. Акцыя салідарнасці са зняволенымі лідарамі Саюза палякаў Беларусі. З вялікім транспарантам «Яны сядзяць, бо яны палякі» ўдзельнікі акцыі прыйшлі ў нядзелю пад Генконсульства Беларусі ў Беластоку. Удзельнікі акцыі выказалі сваю салідарнасць з Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам, членамі Саюза палякаў Беларусі, якія чатыры месяцы зняволены рэжымам Лукашэнкі,. Сабраныя скандавалі: «Свабоду Анжаліцы і Андрэю!», «Вызваліць палітвязняў!»...

Акцыю салідарнасці з Анжалікай Борыс, старшынёй Саюза палякаў Беларусі, журналістам і дзеячам гэтага саюза Андрэем Пачобутам арганізавалі дзеячы і дзяячкі Саюза палякаў Беларусі (непрызнанага беларускай уладай). Падобныя акцыі прайшлі ў Варшаве і Сопаце.

Лідары палякаў у Беларусі знаходзяцца ў арышце, абвінавачаныя ў «распальванні нянавісці» і «рэабілітацыі нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. З нагоды чацвёртай месячніцы іх арышту Саюз палякаў Беларусі напісаў у заяве: «Нашы калегі пачулі абсурдныя абвінавачванні ў «распальванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму» толькі таму, што яны палякі і шмат гадоў працуюць дзеля выхавання асяроддзя польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі ў польскіх традыцыях, культуры і мове. „Злачынства», здзейсненае нашымі калегамі, паводле дыктатарскага рэжыму Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF