Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (21). Крылата-пакутнае калыханне душы

Андрэй СЦЕПАНЮК

Ці ёсць у Вас аўтары, з творчасцю якіх любіце асабліва знаёміцца? Пэўна так, дык кожны з чытачоў мае права на свой выбар. А ці ёсць такія, якіх пасля прачытання твора трактуеце як перакладчыкаў сваіх думак? Бывае і так. Калі гартаю тэксты, якія выкарыстаў я ў дваццаці „Вершаўчытальнях”, таксама заўважаю нейкую прывязанасць да некаторых аўтараў. І думаю, што гэта нармальна. Таму сёння хачу запрапанаваць вершы толькі адной паэткі, якой творчасць выклікае ўва мне пачуццё вельмі падобнага і асабістага адчування акружаючай рэчаіснасці. Добрай нагодай хай будзе таксама факт, што ад нейкага часу, дзякуючы Ганне Кандрацюк, маю прыемнасць адкрываць восьмую кнігу аўтаркі „Кава ў арліным гнязьдзе”, а таксама сёлетняя нізка вершаў у „Літаратурнай Беларусі”. Запрашаю затым на сустрэчу з глыбінёю паэзіі Валянціны Аксак.

Імкнуся туды,

адкуль будзе

добра відаць,

што ты

й безь мяне

цудоўна спраўляесься,

і нават бывае,

чуесься шчасна

ў самоце.

Без маіх

невылечных

грахоў.

Валянціна Аксак, Увысь

* * *

Малітва не заўсёды супакойвае, а можа проста не ўмею маліцца. Але ж малюся/не малюся словам, жэстам, штодзённасцю паводзін і забыццём. На маім вертыкальным панадворку стаўляю/адзначаю свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF