Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Навука і прапаганда (ч. 48)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І гэтая гадаванка Філіманюкоў, Ніна Красько, добра вучылася, але яе чамусьці не вельмі любілі мы, вучні. Хаця я да яе заўсёды меў нейкую пашану і была яна для мяне аўтарытэтам. Ніна была надта сур’ёзная і паслухмяная да сваіх настаўнікаў. І на самой справе так і павінна быць; здаецца, іншай альтэрнатывы і не можа быць. Аднак... у кожнага, на жаль, свой розум і думкі. Аднойчы мы, як згаварыліся, уцяклі з аднаго ўрока (не памятаю, які гэта быў) і схаваліся недзе каля будынкаў нядаўняга ПОМу. Ніна Красько не прылучылася да нас і настаўнікі на дзіва былі бездапаможныя. Ніна пайшла дамоў і расказала гісторыю бацькам. І тут яе прыёмны бацька Іван Хіліманюк (жывы расказчык кніжак і аповесцей) прыбег пад школу, знайшоў нас, і давай усіх перабіраць з ног да галавы, гаворачы: «Вас, дурняў, дзяржава вучыць дарэмна і настаўнікі прыкладаюць усе свае сілы, каб з вас выйшлі нейкія прыстойныя і карысныя людзі... А вы так дзякуеце ім!». І тады глядзіць дзядзька Іван на мяне і кажа: «Дык гэтым дурням я нічуць і не дзівуюся, але ж ты і кніжкі чытаеш, і то многа, і ты таксама да іх прылучыўся? Дык і ты такі самы дурань, як і яны». Плюнуў дзядзька і пайшоў. І тады я падумаў: «Праўду сказаў дзядзька Іван Хіліманюк наконт мяне, бо навошта было ўцякаць з урока?».

Хаця бывае і рознае. На адным перапынку ўспомненая Ніна з кніжкі пз. «Гісторыя аб Польшчы і сучасным свеце», выдадзенай недзе ў 1951 годзе, якая была нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF