Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Шлях Тызенгаўза падзяліла мяжа

Уршуля ШУБЗДА

У Саколцы прайшоў веларэйд, які быў прымеркаваны да адкрыцця веласіпеднай дарожкі паміж Саколкай і Гародняй. Дарожка паўстала ў рамках праекта «Шляхам Тызенгаўза», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Яе агульная працягласць гэта каля 59 км (33 км па Беларусі). За кошт сродкаў праекта створаны турыстычны інфармацыйны цэнтр у Саколцы а таксама рэканструкцыя двух гістарычных будынкаў — у Саколцы і Гродне. Агульны бюджэт праекта — 2 139 254 еўра, з якіх фінансаванне Еўрапейскага Саюза — 1 925 329 еўра. Першапачаткова праект прадугледжваў завяршэнне веларэйду ў Гародні. На жаль, цяперашняя палітычная сітуацыя не дазволіла ўдзельнікам скарыстаць з цэлай працягласці трансгранічнай веладарожкі. Аб супольным праекце, які даваў надзею на прасоўванне культурна-гістарычнай спадчыны Гародні і Саколкі, „Ніва” размаўляе з каардынатаркай праекта Агнешкай Сянкевіч.

— Па абодвух баках мяжы праходзіць памежная турыстычная веласіпедная сцежка Саколка — Кузніца — Брузгі — Гародня. Была распрацавана тэхнічная дакументацыя, куплены і ўсталяваны дарожныя і інфармацыйныя знакі, у тым ліку для турыстычных аб’ектаў. Сцежкі пачынаюцца і заканчваюцца на „лаўках Тызенгаўза”, таксама купленых у рамках праекта. 20 ліпеня з Саколкі стартаваў веларэйд прымеркаваны да ўрачыстага адкрыцця веласіпеднага „Шляху Тызенгаўза”, але завяршыўся ён толькі ў Кузніцы. Няма пачуцця малой паразы?

— Мы доўга чакалі таго моманту і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF