Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

«Перапяліца» з дэталямі ў Тапарках

Аляксей МАРОЗ

Абрадавае мерапрыемства «Перапяліца» ў Тапарках 18 ліпеня наладзілі Гурток вясковых гаспадынь з дапамогай аднавяскоўцаў і Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях. Жыхары Тапаркоў і члены калектываў «Арляне» і «Вэрвачкі» з Орлі, «Малінкі» з Маліннік і вакальнага жаночага калектыву з Дабрывады з дэталямі запрэзентавалі публіцы як зажыналі жыта, жалі сярпамі і касілі касой. У гэтым годзе ладзіўся шосты абрад «Перапяліцы» і побач аднасяльчан і жыхароў суседніх вёсак сабралася прыезджая публіка з Кляшчэляў, Гайнаўкі, Беластока і нават прыйшлі жыхары Варшавы, якія ў час канікулаў адпачывалі ў сям’і ў Тапарках.

Так як у мінулым годзе, жыта жалі на полі Галіны Руты. Распаложанае яно непадалёк ад вясковай святліцы, адразу за загуменнай дарогай і зручна было да яго дабірацца пяшком. Удзельнікі мерапрыемства перайшлі да ўчастка жыта, спяваючы даўнія жніўныя песні. На полі за жніўнымі працамі і прэзентаваннем абраду «Перапяліца» наглядалі солтыс і заадно старшыня Гуртка вясковых гаспадынь Вяслава Бакун, Віталь Соха з Тапаркоў і дырэктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях Яўгенія Казімірук, якая кіруе ўстановай з восені мінулага года. Большасць жней састаўлялі жанчыны з Тапаркоў і ўдзельніцы вакальных калектываў, а касілі тапаркоўскія мужчыны. У час працы члены калектываў з дапамогай публікі спявалі даўнія жніўныя і іншыя песні летняга перыяду.

— Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF