Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Элк Мельхіёра Ваньковіча — люстра сучаснай Беларусі

Ганна КАНДРАЦЮК

На Сувальшчыне, калі каго ірве на ваніты, кажуць: jadę do ełku.

Гэта ад зайздрасці, няйначай...

Чатыры гады таму мы з С. першы раз паехалі ў Элк і захапіліся міжнародным духам горада. І зараз кожны год, звычайна ў разгар сезона, вяртаемся на старыя сцежкі. Бо калі прыязджаеш з Беластока, — а гэта ўсяго гадзіна, сорак пяць хвілін язды цягніком, здаецца, ты ў іншай краіне, далёка-далёка ад Беластока.

Мы адразу шпарым у бар-карабель «Смэнтэк», названы ў гонар Мельхіёра Ваньковіча і яго славутай кніжкі «Na tropach Smętka». Элк быў адным з першых рэпарцёрскіх прыпынкаў у падарожжы па землях Усходняй Прусіі, якое пісьменнік здзейсніў напярэдадні Другой сусветнай вайны. Нямецкамоўны Элк прывітаў стукам драўляных пасталоў на гладкіх каменных тратуарах. Гэта бядота цягнула ў бок квартала, распаложанага на беразе возера. За натоўпам лунаў ледзь-ледзь чутны шумок польскай мовы. Аднак калі пісьменнік паспрабаваў загаварыць па-польску, мінакі нямелі, а натоўп, быццам спалоханы статак курапатак, разбягаўся па баках. Па нейкім часе пісьменнік прыкмеціў, што і ён сам пачынае гаварыць на сцішанай пальшчызне. А той яго Смэнтэк, — так завецца ў кніжцы дух мазурскай зямлі, — ужо пакінуў гэтае непрыветлівае месца і без аглядкі патурыў у Гданьск...

Магчыма з за жорсткай прыгоды аўтар абмежаваў гісторыю горада да аднаго сказа.

* * *

А мы сядзелі на караблі-бары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF