Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Божыя і прыродныя знакі

Яўген ВАПА

Прыціснула ўсіх жара ў гэтым годзе — і людзей, і жывёлу. У так высокай тэмпературы, спалучанай з праліўнымі дажджамі толькі размнажацца ўсялякім авадням і камарам. Пад прыцэл гэтых невыносных чалавеку насякомых патрапіў і я два тыдні назад у пушчанскай прасторы. Чарговыя дні запар стаяла невыносная жара. Слупок ртуці на тэрмометры, які вісеў у цяні, дзе цягам цэлага дня не даходзяць сонечныя прамяні, паказваў бязлітасна паміж 34 і 35 градусаў цяпла.І так дзень у дзень. Другі тэрмометр на акне ў родным доме быў завешаны з паўднёвага боку і так бліскавічна награваўся, што не хапала шкалы, каб паказаць тэмпературу, якая жарам ішла ад сонца. Адным словам, панавала тэмпература, ад якой забірала дыханне не толькі наехаўшым у вёску летнікам, але і старажылам, якія знялі з ног ваўняныя шкарпэткі і распрануліся аж да рубашак.

Наш сямейны дом распаложаны на ўскраіне вёскі, дзе адразу пачынаюцца былыя сенажатныя лугі, над якімі зараз разагрэтае паветра мянілася ў сонцы быццам на кінакарціне з афрыканскай саванны. Кожны подых ветру прыносіў у бок хаты хвалю ўдарнага, распаленага, паветра, што ўлівалася праз сцены і вокны ўсярэдзіну. А на двары чалавеку проста займала дыханне. Атрымлівалася натуральная прыродная лазня, да якой, калі ёсць магчымасць, люблю пабываць восеньскай ці зімовай парою. Замест цыркуляцыі гарачага паветра майстрам пары пры дапамозе бярозавага веніка і яго паху, атрымлівалі мы натуральную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF