Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Дылема гнілога селядца

Міраслаў ГРЫКА

У нядзелю ўвечары я пачаў пісаць штотыднёвы фельетон. Маім намерам было заняцца тэмай смаку. Ён фармуецца ў дзяцінстве кухняй нашых бабуль і мам, ці мо мае больш глыбокую, культурную спасылку? Я хацеў пачаць з моцнага акорда, з cordon bleu шведскай гастраноміі, з гнілога селядца з водарам свежай какашы дыназаўра. Хоць я не ведаю і нават не ўяўляю, чым пахла яна мільёны гадоў таму — для мяне гэта чыстая абстракцыя, але паверце, можам думаць пра смак і пах стрымстрынга толькі на абстрактным узроўні (так называецца шведская спецыяльнасць, якая гніе пры закрыцці бляшанкі ці бочкі як мінімум на некалькі гадоў). Я доўга чакаў гэтай смакаты, нарэшце мне яе прывёз сябар, і яму было няпроста ўпаляваць яе ў роднай Швецыі. Таму што гэта асаблівы далікатэс, як і тушаны сабака для кітайцаў альбо ферментаванае рагу з пацукоў для тайцаў. А мой шведскі сябар з’еў астатняга селядца разам з восцямі і яшчэ дый вылізаў. Які край — такі звычай, якая нацыя — такі абычай. Аднак мой намер прааналізаваць гастранамічны аспект гэтай прыказкі праваліўся, як я ўжо згадваў, у нішто. Перш чым паглыбіцца ў гэтую тэму, я з цікаўнасці паглядзеў інтэрнэт. Што адбываецца ў свеце, што ў Польшчы? Учора ўвага СМІ была сканцэнтравана на справе прэзідэнта Галоўнай кантрольнай управы (NIK) Банася, якога ўлады абвінавацілі ў прысваенні некалькіх дзясяткаў тысяч злотых на шкоду дзяржаўнай казне ў сувязі з падатковай хлуснёй. О, гэта быў гнілы селядзец, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF