Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

Два важнейшыя пытанні

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У той драматычнай сітуацыі, у якой зараз апынулася наша Беларусь, паўстала нямала разнастайных пытанняў — можна сказаць пытанняў жыцця і смерці ў наўпроставым і пераносным значанні гэтых слоў. У гісторыі свае законы, у Бога свае планы, а ў людзей свае ўяўленні пра стан, да якога дайшла наша краіна, ці да якога яе давялі. Але цэнтральнымі пытаннямі дыскусій па-ранейшаму застаюцца два сакраментальныя: «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?». І калі з першым нібыта больш-менш зразумела, то на другое амаль ніхто не можа сказаць нічога выразнага, уцямнага і рэалістычнага.

Але і з першым пытаннем не ўсё так проста. І хоць неаднаразова даводзілася пісаць на гэтую тэму, дазвольце яшчэ раз коратка падсумаваць дыягназ. Прасцей усяго разабраць гэта на прыкладзе чалавека. Вось калі чалавек захварэў на нешта цяжкае, то галоўнае — паставіць дакладны дыягназ — прычыну хваробы, яе наступствы, патэнцыйныя пагрозы. І толькі пасля гэтага распачаць лячэнне. Паралельна важна ацаніць і ранейшае лекаванне, якое вызначыў папярэдні доктар, які мог абсалютна памыляцца ў кірунку лячэння і выбары лекаў. Дык вось галоўная прычына пакуль невылечнай «хваробы» Беларусі — гэта імперская палітыка Расеі. Імперыя развальваецца на нашых вачах, здыхае і аганізуе, але прытым мае яшчэ сілы на вялікае зло, здольная загубіць і нашу дзяржаву. Губляючы адзін за адным уплывы ў Сярэдняй Азіі, Грузіі, Арменіі, Малдове, экспансіўная агрэсія крамлёўскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF