Ніва № 31 (3403), 1 жніўня 2021 г.

«Бандароўская гасцёўня» пад хмарамі

Міра ЛУКША

А шыкавалася бура, і ліў праліўны дождж у ваколіцы, непадалёк праляцеў смерч, валячы за чубы дрэвы на асфальт. Пажарнікі, адны з арганізатараў народнага беларускага фэсту на аседлі Бандары, ездзілі туды з дапамогай. Але тут узмоцненыя сілы «чарадзеяў» ад надвор’я ўпрасілі нябесныя сілы, каб не толькі над Бандарамі, але і над Міхалоўскай гмінай і нават над цэлым Беластоцкім паветам дождж не ішоў. І над Бандарамі павіслі бурыя хмары, даючы цянёк і прахалоду, хаця навокал тэмпература сягала 29 градусаў. І адбыўся дваццаты народны беларускі фэст „Бандароўская гасцёўня” (17 ліпеня). Ладзіць яго непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» актыў вёсак Бандары, Рыбакі і наваколля, на Падляшшы, разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Захоўваючы пандэмічны рэжым.

«Бандароўская гасцёўня» з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія яшчэ з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, ладжаныя БГКТ, збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую», і нават краёвую, асабліва цяпер, калі козырам ваколіцы з’яўляецца Семяноўскае вадасховішча. Тое «возера» нанесла таксама нямала гора. І не ўбачыла я на лавачках мінулагодніх сваіх размоўніц, бабуль, якіх родныя хаты засталіся пад вадой. Нават не выглянула з акна на апошнім паверсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF