Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Пошукі і знаходкі. Невядомы здымак Гальяша Леўчыка

Сяргей ЧЫГРЫН

У мой прыватны архіў нядаўна трапіў адзін рэдкі і арыгінальны фотаздымак Гальяша Леўчыка (сапраўднае прозвішча Ляўковіч, 1880-1944) — беларускага паэта, калекцыянера, мастака і музыканта.

Гальяш Леўчык быў родам са Слоніма. Пасля павятовай двухкласнай школы ў Слоніме працаваў чарцёжнікам у земляроба, потым быў чарцёжнікам на будаўніцтве шашы Беласток — Баранавічы. Калі будаўніцтва скончылася, выехаў у Варшаву. Там таксама ўладкаваўся на працу чарцёжнікам у магістрат Варшавы.

У Варшаве Гальяш Леўчык актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці беларусаў, якія ў той час жылі і вучыліся ў гэтым горадзе. Ён выступаў на вечарынках, дзе чытаў свае вершы, спяваў, акампануючы на гітары, песні на свае словы.

У 1905 годзе паэт знаёміцца з беларускім рухам, шчыра сябруе з многімі вядомымі беларускімі дзеячамі. Дасылае свае творы ў газету „Наша ніва”, якая іх друкуе. „Наша ніва” прывязвае варшаўскага інтэлігента да беларускай справы, уводзіць у свой актыў. Па заданні віленскіх сяброў Гальяш Леўчык збірае сродкі на пасмяротнае выданне зборніка твораў Сяргея Палуяна (1890-1910), сам часта выкройвае са свайго сціплага бюджэту „складкі” на культурныя і выдавецкія мерапрыемствы, вышуквае для „Беларускага календара” заказы гандлёвых фірмаў на платныя рэкламныя аб’явы, выпытвае і выведвае, а часам і выманьвае ў збяднелых арыстакратаў сямейныя рэліквіі, памяткі былой славы, — як пісаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF