Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Стваральнік лінгвістычнага атласа

Пятро ЖЭБРАК

Шматбаковая дзейнасць вучонага-моваведа, літаратуразнаўцы і паэта Пятра Бузука не выклікае нават сумневу ў яго прыроджанай здольнасці, таленавітасці і мудрасці. Доўгі час ён быў невядомы шырокаму колу чытачоў, толькі невялікаму колу навукоўцаў, што працуюць у мовазнаўстве і на ніве літаратуры. Нават «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» утрымлівае недакладныя звесткі адносна месяца яго нараджэння, года і абставін смерці.

Нарадзіўся Пётр Апанасавіч Бузук 1 ліпеня 1891 года ў в. Шэрпень Бендэрскага павету Бесарабскай губерні (Рэспубліка Малдова) у сям’і настаўніка. Маці — малдаванка, бацька — беларус. Вучыўся Пётр Бузук у Ціраспальскім Аляксееўскім вучылішчы, на гісторыка-філалагічным факультэце Наварасійскага універсітэту, што ў Адэсе і скончыў яго ў 1916-м годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэту залічаны прафесарскім стыпендыятам на кафедру славянскай філалогіі. У 1920-м годзе «на выдатна» здаў магістарскія экзамены. Тут жа ва ўніверсітэце ў Адэсе распачаў выкладчыцкую дзейнасць. Праз некалькі гадоў абараніў у Балгарыі доктарскую дысертацыю. Бузук філалагічна аналізаваў Марыінскае евангелле (Балгарыя), адзін з асноўных помнікаў стараславянскай мовы, займаўся пытаннямі гісторыі ўкраінскай мовы і агульнага мовазнаўства (вядомыя яго кнігі «Основные вопросы языкознания». М., 1924 і інш.), беларуска-украінскімі ўзаемаадносінамі ў галіне літаратуры і мовы.

З 1925 года стала працаваў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF