Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Электрычнасць і сямейныя лёсы (ч. 47)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Больш-менш адчувалася, што камасацыя не абыдзецца без «грамадзянскай рэвалюцыі», а то і вайны. А ў красавіку распачаліся работы пры электрыфікацыі вёсак Дубіцкай гміны. Сяляне па чарзе развозілі доўгія насычаныя мазутам стаўбы, на якіх будуць вісець драты высокага і нізкага напружання. Электрыкі, што праводзілі работы, былі амаль з цэлай Польшчы і па чарзе ў кожнага гаспадара харчаваліся і спалі. У нас пражываў нейкі Адам з пад Варшавы. Гэта быў высокі і статны хлопец, ды і адукаваны. І ўсе яны, хто тут быў, да нашых людзей адносіліся як найлепей, правільна і без ніякай варожасці. А таксама былі сярод іх і ўкраінцы, якіх і іх бацькоў захапіла акцыя «Вісла». І адзін з іх, помню так, як і ў мяне, на адной руцэ не меў двух пальцаў. Каля нашай пляцоўкі для забаў ляжалі гэтыя цяжкія і доўгія стаўбы на электрычнасць. На адным стаўбе селі два хлопцы, адзін у адным канцы, другі ў другім, і той другі ўкраінец без пальцаў лёгка падняў гэты стоўб аж да пояса, а хлапцы ў сваіх канцах хістаючыся сядзелі на стаўбе. І хаця ў той час работы пры электрыфікацыі праводзіліся амаль уручную, аднак шпарка ішлі наперад. І хлапцы-электрыкі захапляліся нашым магутным і прыгожым лесам тут зараз за чыгункай, а што ўжо гаварыць пра Белавежскую пушчу. І адзін з іх недзе з пад Беластока нават ажаніўся з нашай дзяўчынай Насцяй, дачкой слаўнага Міхала, які прабываў быў у Залешанах у той хаце, што гарэла і гарэлі ў ёй нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF