Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Дуб Дунін — Дрэва 2021 года

Міра ЛУКША

Сёлета ў конкурсе Клуба «Гая» дамінавалі дубы. Пераможцам стаў дуб Дунін, таксама вядомы як Ахоўнік Пушчы, набраўшы 7380 галасоў карыстальнікаў інтэрнэту. Гэты больш за 400-гадовы помнік прыроды з’яўляецца адным з самых вядомых гігантаў у Белавежжы — сімвалам сілы і моцы. Расце ў Прыбудках на Падляшшы ўздоўж дарогі, якая вядзе з Прыбудак у Падбаравіска (гміна Нарва). Застаецца адзінокім сімвалам сілы і моцы. Дуб ад гадоў зачароўвае сваёй прыгажосцю і з’яўляецца натхненнем для многіх мастакоў і грамадскіх актывістаў.

Сюды прыязджаюць турысты з Польшчы і замежжа, каб паглядзець яго і зрабіць з ім памятны фотаздымак. У лютым 2022 г. дуб Дунін прадставіць Польшчу ў міжнародным апытанні «Еўрапейскае дрэва года» („Tree of the Year”). На подыуме сёлетняга спаборніцтва былі таксама два іншыя дубы — Дуб з Любліна і Дуб-Абаронца са Сьлядова з Мазовіі.

Статуэтка «Дрэва 2021 года» дастанецца Агнешцы Алексейчук і Тамашу Няходу, якія прадставілі наша дрэва на конкурс, а таксама прадстаўнікам Нарваўскай гміны. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 11 кастрычніка 2021 года ў Варшаве падчас урачыстага выдання 19-й праграмы Дня дрэва Клуба «Гая»...

— Мы вельмі рады, што для такога ліку людзей Дуб Дунін важны, і дзякуючы гэтаму было сабрана столькі галасоў. Гэта было адно з самых захапляльных спаборніцтваў у конкурсе «Дрэва года», — цешацца Агнешка і Тамаш. — Гэта англійскі дуб, узросту больш за 400 гадоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF